Ушанаванне юбіляра ААТ "Даламіт"
26.02.2024 37

Ушанаванне юбіляра ААТ "Даламіт"

24.02.2024 свой 60-гадовы юбілей адзначыў Дзмітрыеў Віктар Міхайлавіч.

Віктар Міхайлавіч пачынаў сваю працоўную дзейнасць электраслесарам па рамонце і абслугоўванні абсталявання цэха №7 у 1998 годзе і працуе на адным месцы больш за чвэрць стагоддзя. З 2016 года драбільна 4 разраду. Калегі характарызуюць яго як чалавека спагадлівага, гатовага ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу, добрага, адказнага і выканаўчага. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву, у фізкультурна - аздараўленчых і спартыўных мерапрыемствах. Сын Віктара Міхайлавіча таксама пайшоў па слядах бацькі і працуе ў гэтым жа цэху электраслесарам па рамонце і абслугоўванні абсталявання.

Кіраўніцтва і працоўны калектыў ААТ "Даламіт" павіншавалі юбіляра за шматгадовую добрасумленную працу, пажадалі здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі!

Возврат к списку