Чысціня горада - справа кожнага!
15.03.2024 22

Чысціня горада - справа кожнага!

Вясна-гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і пара навядзення чысціні і парадку. Для работнікаў ААТ "Даламіт" вясновыя суботнікі — справа звыклая, традыцыйная. Таму і сёлета калектыў не застаўся ўбаку і далучыўся да месячніка па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні горада Віцебска. Каб навесці парадак пасля заканчэння зімы, работнікі нашага прадпрыемства з 12 па 15 сакавіка правялі ўборку на прылеглай і замацаванай тэрыторыі, прыбралі пясок і смецце, леташнюю лістоту і сухастой, старыя галіны дрэў, падмялі вуліцу, абрэзалі хмызнякі і дрэвы.

Суботнікі прайшлі весела і плённа, бо гэта не толькі ўборка, але і зносіны, пазітыўныя эмоцыі, прыемнае ўсведамленне датычнасці да мікрараёна і месца, дзе працуеш. Вынікі суботнікаў-гэта стымул для кожнага работніка і жыхара нашага мікрараёна стаць больш адказным, бо чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць!

Возврат к списку