Месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні працягваецца
22.03.2024 35

Месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні працягваецца

Вясновае сонца – ярчэй, мікрараён – чысцей! У ААТ "Даламіт»" працягваецца месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні.

Родны пасёлак з'яўляецца для кожнага з нас домам, у якім варта наводзіць і падтрымліваць парадак. Сёння 22.03.2024 супрацоўнікі ААТ "Даламіт" праводзяць работу па добраўпарадкаванні прылеглых да інтэрнатаў прадпрыемства тэрыторый, займаюцца вывазам пяску і смецця, лісця, галінак, якія засталіся пасля зімы. У суботніку прымаюць удзел не толькі супрацоўнікі, але і адміністрацыя інтэрната, ніхто не застаўся ўбаку.

Месячнік навядзення чысціні-выдатная нагода навучыцца несці адказнасць за парадак у сваім пасёлку і адчуваць дачыненне да агульнай справы. Не смеціць – гэта першы маленькі крок на шляху вялікай справы, паўдзельнічаць ва ўборцы-значыць, зрабіць любімы мікрараён чысцей!

Возврат к списку