Мітынг, прымеркаваны да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
11.04.2024 12

Мітынг, прымеркаваны да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка адбыўся мітынг, прымеркаваны да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў-міжнародная памятная дата, дзень жалобы, які адзначаецца штогод у памяць пра вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.

У знакавым мітынгу на тэрыторыі мемарыяла Успенскай гары прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў Чыгуначнага раёна г. Віцебска, сярод якіх быў ідэалагічны актыў ААТ "Даламіт". 

Удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр, вязняў фашысцкіх канцлагераў, хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да магіл афіцэраў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях, аддаючы даніну павагі загінулым і выжылым у тым пекле людзям, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.

Возврат к списку