Прафарыентацыйная сустрэча
28.02.2024 36

Прафарыентацыйная сустрэча

28.02.2024 у рамках прафарыентацыйнай работы прадстаўнікі ААТ "Даламіт"  наведалі ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Гарадка імя і. Х. Баграмяна" і ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Гарадка імя А.П.Сабалеўскага".

Сустрэча арганізавана з мэтай вырашэння кадравых пытанняў, пашырэння і павышэння эфектыўнасці мэтавай падрыхтоўкі, узмацнення прафарыентацыйнай работы, павышэння матывацыі вучняў да ўсвядомленага выбару прафесіі. Школьнікі даведаліся пра гісторыю прадпрыемства, аб прафесіях, якія запатрабаваны на прадпрыемстве, аб установах адукацыі, дзе гэтыя прафесіі можна атрымаць, аб перавагах навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, асаблівасцях паступлення і парадку ўдзелу ў конкурсе.

У канцы сустрэчы ўсе навучэнцы мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць на іх адказы.

Возврат к списку