Раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года - 2024"
17.04.2024 7

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года - 2024"

16.04.2024 Чыгуначным раёне г.Віцебска прайшоў этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года - 2024". Удзельнікамі сталі 5 сем'яў. Яны распавялі гісторыю свайго роду, падзяліліся сямейнымі звычаямі і традыцыямі, прафесійнымі дасягненнямі, распавялі пра творчыя і спартыўныя захапленні, аб прынцыпах выхавання дзяцей, аб сацыяльна-значных праектах, у якіх яны ўдзельнічаюць, аб уласным укладзе ў жыццё і развіццё горада, прадэманстравалі сваю актыўную жыццёвую пазіцыю.

Сям'я - гэта дом, гэта свет, дзе пануюць любоў і вернасць, крэпасць, за сценамі якой надзейна ўсім. Як гэта важна на сваім прыкладзе раскрылі сем'і Чыгуначнага раёна.

Ад нашага прадпрыемства ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года - 2024" прымала ўдзел сям'я Кацярыны і Алега Магучых і заняла ганаровае другое месца.

Віншуем сям'ю магутных, жадаем ім здароўя і шчасця. Няхай ваш сямейны ачаг заўсёды гарыць і дорыць цяпло. Паразумення і падтрымкі, цярпення, сіл, любові!

Возврат к списку