Напаўняльнік даламітавы выкарыстоўваецца ў якасці мінеральнага напаўняльніка і пылападобнай вобмешкі пры вырабе руберойда. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці лакафарбавай прадукцыі, лінолеўма, гуматэхнічных вырабаў, масцік, герметыкаў і ў іншых вытворчасцях, дзе прымяняецца больш дарагі тальк.
Адгрузка прадукцыі ажыццяўляецца згодна з заяўкамі пакупніка пасля папярэдняй аплаты. Транспарціроўка напаўняльніка даламітавага ажыццяўляецца чыгуначным транспартам цыстэрнамі-цэментавозамі да 50 т (разгрузка сціснутым паветрам), хоперамі-цэментавозамі да 60 т (разгрузка на павышаным шляху), або аўтатранспартам са спецыяльнымі цыстэрнамі.