Навіны
22 чэрвеня Беларусь ушануе памяць загінуўшых.
21.06.2026 6

22 чэрвеня Беларусь ушануе памяць загінуўшых.

22 ЧЭРВЕНЯ ў 12.00 памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь ушануе агульнанацыянальнай хвілінай маўчання.

У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема.

У гэты ж час ва ўсіх храмах будзе дадзены звон набат, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі. У некаторых месцах - прыпыніцца рух.

Беларусь памятае! Памятае кожнага! Спынімся на хвіліну - успомнім усіх, хто пайшоў у неўміручасць і завяшчаў нам жыць!

Возврат к списку