Дыялогавая пляцоўка "УНС-гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту"
06.05.2024 11

Дыялогавая пляцоўка "УНС-гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту"

6 мая 2024 года ў актавай зале ААТ "Даламіт" адбылася дыялогавая пляцоўка "Усебеларускі народны сход - гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту".

У адкрытым дыялогу прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу - Балыш Андрэй Іванавіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска - Шарай Алена Уладзіміраўна, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах - Цярэнцьеў Андрэй Леанідавіч, працоўныя калектывы ўстаноў адукацыі і культуры мікрараёна Руба і ААТ "Даламіт".

Адзначыўшы ўсю важнасць Усебеларускага народнага сходу, з прывітальным словам да прысутных звярнуўся Андрэй Іванавіч Балыш, які пазначыў ролю і месца УНС у абноўленай палітычнай сістэме дзяржавы, раскрыў чаму УНС важна для моладзі і якім правам надзелены дэлегаты, расказаў аб асноўных мерапрыемствах УНС, падчас якіх былі прыняты лёсавызначальныя рашэнні для краіны. Таксама ён падкрэсліў, што УНС з'яўляецца так званым гарантам грамадзянскага міру і згоды.

 УНС - пляцоўка для прыняцця важных рашэнняў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, умацавання нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту. Мне як дэлегату УНС важна не толькі абмяркоўваць з маімі выбаршчыкамі якая роля сходу, асвятляць асноўныя аспекты зацверджаных Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, але перш за ўсё атрымліваць зваротную сувязь ад грамадзян, - адзначыў Андрэй Іванавіч.

Напрыканцы дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі выказалі ўпэўненасць у тым, што рэалізацыя рашэнняў УНС дазволіць Беларусі ўмацаваць сваю незалежнасць і забяспечыць далейшае развіццё краіны.

Возврат к списку