Навіны
Футбольны клуб «Даламіт» адкрыў летні сезон Чэмпіянату горада Віцебска.
02.06.2026 26

Футбольны клуб «Даламіт» адкрыў летні сезон Чэмпіянату горада Віцебска.

Футбольны клуб «Даламіт» адкрыў летні сезон Чэмпіянату горада Віцебска 2026 года. 25 мая на пляцоўцы Віцебскага кадэцкага вучылішча ў п. Лужасна каманда "Даламіт" сустрэлася з чэмпіёнам 2025 года камандай ФК "Зграя".

Напружаная бітва да апошніх хвілін завяршылася баявой нічыёй 2:2!

1 чэрвеня ў другім туры чэмпіянату ў фармаце 8×8 сапернікам "Даламіта" стаў ФК "Юркас" — дзеючы чэмпіён і ўладальнік Кубка горада па міні-футболе. З лікам 7:3 перамога была здабыта камандай «Даламіт».

Віншуем каманду з яркім стартам і жадаем далейшых поспехаў. Сезон працягваецца - сочым за гульнёй каманды.

Возврат к списку