Цікавасць сярод школьнікаў да ААТ "Даламіт" працягвае расці. На бягучым тыдні нашае прадпрыемства наведалі навучэнцы ДУА «Гімназія №1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава» і юныя спартоўцы СДЮШАР «Даламіт».
Дзеці пабывалі ў самым сэрцы ААТ «Даламіт» - кар'еры «Гралева» і наглядна ацанілі маштабы вытворчасці. Акрамя таго, для гасцей была арганізавана экскурсія ў музей, дзе яны пазнаёміліся з гісторыяй развіцця прадпрыемства, працоўнымі дынастыямі і тэхналогіямі вытворчасці.
Дзеці з цікавасцю разглядалі ўзоры прадукцыі, задавалі пытанні аб здабычы і перапрацоўцы даламіту, яго прымяненні ў розных галінах. Непадробную цікавасць у хлопцаў выклікалі мультфільм і віктарына пра «Даламіт». Лепшыя знаўцы пайшлі з падарункамі.
Такія сустрэчы - гэта і ёсць сапраўдная прафарыентацыя ў справе.