Апоўдні калектыў ААТ "Даламіт" далучыўся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання. Сёння, 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, уся Беларусь схіляе галаву перад подзвігам герояў.
У Віцебску на сцэне Летняга амфітэатра прайшоў канцэрт-рэквіем "Пульс памяці". Тысячы гледачоў, сярод якіх - работнікі нашага прадпрыемства, прыйшлі аддаць даніну павагі тым, хто цаной свайго жыцця абараніў мір і свабоду.
Няхай «Пульс памяці» б'ецца ў сэрцах кожнага з нас.