Навіны
Калектыў ААТ «Даламіт» прыняў удзел ва ўрачыстасцях да Дня Незалежнасці.
03.07.2026 5

Калектыў ААТ «Даламіт» прыняў удзел ва ўрачыстасцях да Дня Незалежнасці.

У Дзень Незалежнасці калектыў ААТ "Даламіт" далучыўся да ўсяго горада на плошчы Перамогі. Мітынг аб'яднаў кіраўніцтва, працоўныя калектывы і грамадскасць у адзіным парыве павагі да несмяротнага подзвігу вызваліцеляў.

Да мемарыяла савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны леглі жывыя кветкі. Гэта не проста традыцыя, а наша шчырая падзяка за магчымасць жыць, працаваць і ствараць на роднай зямлі.

Напярэдадні свята супрацоўнікі прадпрыемства ўжо ўдзельнічалі ў мітынгу ў мікрараёне Руба. Каля помніка Невядомаму салдату таксама ўсклалі кветкі, аддаўшы даніну павагі ўсім безназоўным героям, чые імёны навекі ўпісаны ў гісторыю Перамогі.

Энергія гэтых дзён натхняе нас на новыя дасягненні ў імя працвітання Беларусі і будучых пакаленняў! Са святам! З Днём Незалежнасці!

Возврат к списку