Штогод напярэдадні Дня Незалежнасці моладзь ААТ "Даламіт" выязджае на месца воінскага пахавання ў вёску Будыслова.
Тут, на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны, партызанская сям'я Бальшаковых. 14 чэрвеня 1942 года фашысцкія захопнікі па-зверску расстралялі шасцярых чалавек, сярод якіх былі старыя, жанчыны і дзеці: Міхаіл Апанасавіч (1888 г.н.), Матрона Міхайлаўна, Пётр (1930 г.н.), Валянціна (1938 г.н.), Таццяна і Таццяна.
Даглядаючы месцы пахавання, моладзь прадпрыемства выказвае сваю падзяку і схіляецца перад іх подзвігам.