ААТ «Даламіт» сярод працадаўцаў на кірмашы вакансій у ВДУ.
У рамках рэспубліканскага праекта "Вучыся і працуй" у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава прайшла сустрэча студэнтаў з патэнцыйнымі наймальнікамі. «Даламіт» не застаўся ўбаку - намеснік генеральнага дырэктара па персанале і ідэалагічнай працы Алена Марчанка пагутарыла са старшакурснікамі, распавяла пра вакансіі і магчымасці працаўладкавання.
ААТ "Даламіт" ужо не першы год практыкуе працаўладкаванне школьнікаў на перыяд летніх канікулаў. А зараз прадпрыемства плануе прымаць на працу студэнтаў выпускных курсаў. Для рабят - гэта «плыўнае ўваходжанне» у прафесію без шоку ад першага працоўнага дня, плюс рэальны заробак.
Для прадпрыемства - вырошчванне кадраў "пад сябе", зніжэнне рызык пры найманні.
Поўны пералік актуальных вакансій.