Навіны
ААТ "Даламіт" наведалі навучэнцы СШ нумар 15 горада Віцебска.
03.06.2026 20

ААТ "Даламіт" наведалі навучэнцы СШ нумар 15 горада Віцебска.

Лета - не толькі час адпачынку, але і новых адкрыццяў. Цікавасць школьнікаў да нашага прадпрыемства расце з кожным днём!

2 чэрвеня ААТ «Даламіт» з экскурсіяй наведалі навучэнцы УА «СШ №15 г. Віцебска імя М.Я. Чуманіхінай». Для нас такія экскурсіі - адзін з ключавых элементаў прафарыентацыйнай працы.

Мы паказваем рабятам рэальную вытворчасць, знаёмім з запатрабаванымі прафесіямі, а таксама з багатай амаль векавой гісторыяй прадпрыемства. Каб яны ўжо зараз разумелі - працаваць на адзіным у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемстве па здабычы і перапрацоўцы даламітавай сыравіны прэстыжна, цікава і перспектыўна.

Возврат к списку