Адкрыты дыялог ГА "БРСМ"
03.05.2024 6

Адкрыты дыялог ГА "БРСМ"

3 мая 2024 года адбыўся адкрыты дыялог моладзі ААТ "Даламіт" з удзелам галоўнага спецыяліста Чыгуначнага раённага камітэта ГА "БРСМ" Бабінскай Валерыі Віктараўны.

Мэтай адкрытага дыялогу з'яўляецца фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі, прадастаўленне магчымасці маладым людзям заявіць аб сваёй жыццёвай пазіцыі, асэнсаваць ролю моладзевага руху ў развіцці краіны, у фарміраванні светапогляду новага пакалення, умацавання ў грамадскай свядомасці іміджу моладзі як актыўнай часткі грамадства.

- Адкрыты дыялог - гэта добрая магчымасць пагаварыць на важныя тэмы, якія хвалююць нашу моладзь. Мне здаецца, што гэты фармат досыць актуальны, бо менавіта тут можна заявіць пра сваё бачанне развіцця маладзёжнай палітыкі, а самае галоўнае – прапановы будуць пачутыя. Сёння ў нашай краіне вялікая ўвага надаецца маладзёжнай палітыцы і адкрыты дыялог - гэта як раз тая магчымасць, дзе кожны можа падняць хвалюючыя тэмы, пытанні, выказаць свае ідэі і прапановы, - выказала Валерыя Віктараўна.

У ходзе дыялогу абмяркоўвалася роля і месца "БРСМ " у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і далейшыя перспектывы развіцця арганізацыі.

Завяршылася сустрэча "Музычным квізам", удзельнікі 4 каманд бліснулі сваімі музычнымі ведамі, атрымалі станоўчыя эмоцыі, пасмяяліся разам з этапам адгадвання песень па эмодзі. Каманды пераможцаў узнагароджаны памятнымі дыпломамі.

Возврат к списку