Перад стартам экалагічнага мерапрыемства "Чыстыя гульні па-віцебску" адбылася дабрачынная акцыя "У школу з Добрым Сэрцам".
Яе мэта - збор канцылярскіх тавараў, кніг і школьных прылад для дзяцей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, і аказанне адраснай дапамогі да пачатку новага навучальнага года.
Супрацоўнікі ААТ «Даламіт» далучыліся да добрай ініцыятывы, унёсшы свой уклад у падрыхтоўку дзяцей да школы.
Дзякуем усім удзельнікам акцыі за спагадлівасць і неабыякавасць.