Калектыў ААТ «Даламіт» у мінулыя выходныя пакараў водную стыхію. Сплаў на байдарках атрымаўся на ўсе 100%! Нашы калегі ў чарговы раз даказалі - камандны дух працуе не толькі на вытворчасці, але і на вадзе.
Праграма актыўнага адпачынку ўключыла ў сябе 10 км шляху, пырскі вёслаў і смех да хрыпаты, абед на беразе з дымком і поўную перазагрузку.
Па маршруце руху адбылося ўскладанне кветак да помніка-стэлы партызану «Гаспадар лесу», устаноўленаму ва ўрочышчы Шчолбава Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Гэты мемарыял, узведзены ў цэнтры легендарнай партызанскай зоны, узвышаецца на маляўнічым беразе. Праплываючы міма такіх святых месцаў, асабліва востра ўсведамляеш, як важна захоўваць памяць аб тых, хто абараніў мірнае неба над галавой.
Работнікі прадпрыемства сумясцілі карыснае з прыемным - атрымалі зарад бадзёрасці ад актыўнага адпачынку і выказалі гонар за гісторыю сваёй зямлі.