Прафсаюзнае жыццё
ААТ «Даламіт» ушаноўвае Галіну Піманенка за шматгадовую працу.
12.06.2026 3

ААТ «Даламіт» ушаноўвае Галіну Піманенка за шматгадовую працу.

У ААТ "Даламіт" адзначылі важны прафесійны юбілей. Мы ўшаноўваем Галіну Паўлаўну Піманенка, якая прысвяціла нашаму прадпрыемству многія гады свайго жыцця.

Свой працоўны шлях Галіна Паўлаўна, цяпер вартаўнік службы аховы, пачала яшчэ ў 1975 годзе. Зусім маладой дзяўчынай яна прыйшла на працу вучаніцай-транспарцёршчыцай цэха №1, а пазней працавала аператарам кацельні ў цэху №11.

За гэтыя гады яна прайшла доўгі шлях прафесійнага росту, неаднаразова даказваючы, што сапраўдны спецыяліст заўсёды застаецца верным сваёй справе. Асабістая адданасць Галіны Паўлаўны стала неад'емнай часткай вялікай гісторыі ўсяго прадпрыемства. Дзякуй за вашу добрасумленную працу!

Возврат к списку