Cвой 50-гадовы юбілей адзначае начальнік аддзела АСКГП ААТ «Даламіт» Міхальчанка Дзмітрый Аляксандравіч!
Дзмітрый Аляксандравіч прайшоў на нашым прадпрыемстве ўражлівы працоўны шлях, які з'яўляецца яскравым прыкладам адданасці сваёй справе, мэтанакіраванасці і пастаяннага развіцця. Яго кар'ера развівалася ўпэўнена і паслядоўна:
У 1997 годзе ён пачаў сваю працу ў якасці наладчыка КИПиА 5 разраду. У 1999 годзе стаў інжынерам-праграмістам АСУТП. У 2010 годзе быў прызначаны вядучым інжынерам па аўтаматызаваных сістэмах кіравання прадпрыемствы. З 2024 года Дзмітрый Аляксандравіч паспяхова ўзначальвае аддзел АСКГП.
Паважаны Зміцер Аляксандравіч! Кіраўніцтва і ўвесь калектыў прадпрыемства ад усёй душы віншуюць Вас з 50-годдзем!
Мы высока цэнім Вашу шматгадовую добрасумленную працу, глыбокія веды і каласальны вопыт. Жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, сямейнай утульнасці і дабрабыту. Няхай кожны новы дзень прыносіць толькі радасць, а наперадзе чакае яшчэ мноства прафесійных поспехаў і перамог.