Навіны
22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
21.06.2024 137

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня 1941 года – адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі. Гэты дзень нагадвае нам пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, калі ў 1941 годзе фашысцкая Германія вераломна напала на нашу Радзіму. Мільёны жыццяў былі панесеныя, мільёны лёсаў зменены назаўжды.

Кожны год 22 чэрвеня мы аддаём даніну памяці тым, хто перажыў і выжыў, дзецям і ўнукам мільёнаў салдат, якія аддалі жыцці за мір, у якім мы жывем. У такіх падзей не можа быць тэрміну даўнасці, за якім стаіць забыццё. Занадта вялікая была цана, заплачаная ў тыя гады. Памятаць і не даць паўтарыцца гэтаму жаху на нашай зямлі-абавязак кожнага з нас.

Кіраўніцтва ААТ "Даламіт", педагогі ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай", прадстаўнікі Палаца культуры  "Руба" сабраліся сёння для ўскладання кветак і вянкоў да помніка Невядомага салдата – памятным і знакавым месцы для кожнага жыхара мікрараёна.

Няхай гэты дзень стане напамінам аб цане міру і важнасці захавання гістарычнай памяці. Мы памятаем, мы ганарымся, мы ўдзячныя!

Возврат к списку