29.01.2026 з рабочым візітам у ААТ "Даламіт" прыбылі кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі CUEC у Беларусі.
29.01.2026
28
29.01.2026 з рабочым візітам у ААТ "Даламіт" прыбылі кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі CUEC у Беларусі.
29.01.2026 з рабочым візітам у ААТ "Даламіт" прыбылі кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі CUEC у Беларусі Ху Бінфэн і кіраўнік праекта Джан Імін.
Кітайская кампанія CUEC выступае ключавым партнёрам і прымае ўдзел ва ўсіх этапах рэалізацыі інвестпраекта.
На сустрэчы абмеркавалі пытанні рэалізацыі праекта і намецілі перспектывы далейшага супрацоўніцтва, у тым ліку навучанне персаналу прадпрыемства.
Кампанія CUEC, якая спецыялізуецца на буйных міжнародных праектах, паспяхова зарэкамендавала сябе ў Беларусі, рэалізаваўшы шэраг значных аб'ектаў.
Высокі давер беларускага боку пацвярджаецца новым буйным кантрактам: у рамках пашырэння партнёрства CUEC выступіць генеральным падрадчыкам пры будаўніцтве найбуйнейшага ў краіне СПА-комплексу на тэрыторыі санаторыя "Сосны" (Кіраванне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).