35 добрых спраў. Добраўпарадкаванне воінскага пахавання ў вёсцы Будзіслава
29.08.2025
78
35 добрых спраў. Добраўпарадкаванне воінскага пахавання ў вёсцы Будзіслава
Сёння ў рамках акцыі "35 добрых спраў" моладзь ААТ "Даламіт" правяла работы па добраўпарадкаванні на месцы воінскага пахавання ў вёсцы Будзіслава.
Тут, на беразе Заходняй Дзвіны, спачывае партызанская сям'я Бальшаковых, па-зверску расстраляная фашысцкімі захопнікамі 14 чэрвеня 1942 года. У брацкай магіле шэсць чалавек: Міхаіл Афанасьевіч (1888 г.н.), Матрона Міхайлаўна, Пётр (1930 г. н.), Валянціна (1938 г. н.), Таццяна і Мікалай (1941 г. н.).
Прысутныя ўшанавалі памяць партызанскай сям'і хвілінай маўчання. Гэта даніна павагі і ўдзячнасці за мірнае неба над галавой, за шчаслівае дзяцінства і ўпэўненую будучыню. Памяць аб подзвігу і ахвярах вайны будзе жыць вечна ў сэрцах нашчадкаў!