Навіны
7 лістапада ў Беларусі стартаваў збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
11.11.2024 105

7 лістапада ў Беларусі стартаваў збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

ЦВК зарэгістраваны 7 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты:

- Дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнко;
- Старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча;
- Старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка;
- начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай;
- індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Канапацкай;
- Старшыні Рэспубліканскай рады грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Сяргея Бобрыкава;
- Першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова.

Зарэгістраваным ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш за 100 тыс.подпісаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. Працэс збору подпісаў завершыцца 6 снежня 2024 года.

Возврат к списку