Навіны
Адкрытая Рэспубліканская спартакіяда моладзі сярод інвалідаў з парушэннем АРА
08.07.2024 84

Адкрытая Рэспубліканская спартакіяда моладзі сярод інвалідаў з парушэннем АРА

У перыяд з 28 па 30 чэрвеня ў Мінскай вобласці на базе РЦАП "Стайкі" адбылася адкрытая Рэспубліканская спартакіяда моладзі сярод інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата. У праграму спартакіяды ўваходзілі наступныя віды: паўэрліфтынгу; тэніс настольны; дартс; бочэ; більярд. 

У каманду Віцебскай вобласці ўвайшлі лепшыя спартсмены з рэгіёна, якія прайшлі абласны адбор, сярод якіх быў супрацоўнік ААТ "Даламіт" Бальшакоў Аляксей. У выніку ў агульнакамандным першынстве каманда Віцебскай вобласці заняла 3 месца.

У асабістым заліку па паўэрліфцінгу Бальшакоў Аляксей паказаў выдатныя вынікі і заняў ганаровае 2 месца!

Віншуем Аляксея і жадаем новых перамог!

Возврат к списку