Сёння для супрацоўнікаў ААТ "Даламіт" быў арганізаваны анлайн-квіз "Дзень які нас аб'ядноўвае", прысвечаны Дню народнага адзінства.
Намеснік дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка а.в. адзначыла важнасць гэтага свята, паколькі гэта годная падстава для ўмацавання патрыятызму, узаемадапамогі і яднання, усведамлення асабістай датычнасці да лёсу сваёй краіны. У форме віктарыны на анлайн платформе супрацоўнікі ўспомнілі цікавыя факты, звязаныя з гісторыяй свята і змаглі праверыць свае веды.
Па выніках квізу месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца-Галашчова Юлія, АТК 2 месца-Талсташэева Дар'я, аддзел кадраў 3 месца-Яромін Дзмітрый, цэх №13 Мерапрыемства падарыла ўсім прыемныя ўражанні і эмоцыі. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і салодкія прызы. З асаблівай сілай у гэты дзень кожны адчуў сябе часткай вялікага адзінага народа.