16.05.2024
103
Бяспека – у кожны дом
Штодня работнікі МНС навучаюць вялікую колькасць людзей, і не важна, дзіця ты дашкольнага ўзросту, навучэнец устаноў адукацыі, студэнт, рабочы ці пенсіянер. Навучанне праводзяць з кожным, толькі формы правядзення мерапрыемстваў розныя. Сёння адбылася сустрэча намесніка начальніка Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Пашкевіча Ягора Віктаравіча з работнікамі ААТ "Даламіт".
У пачатку гутаркі, якая праходзіла актавай зале прадпрыемства, Ягор Віктаравіч давёў інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на іх на тэрыторыі раёна, прывёў канкрэтныя прыклады і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў.
- Рэйтынг прычын пажараў: трэцяе месца-парушэнне Правілаў карыстання электрапрыборамі, на другім – пажары з прычыны пячнога ацяплення, сталы лідар – неасцярожнае абыходжанне з агнём, – адзначыў работнік МНС.
З мэтай папярэджання пажараў у побыце Ягор Віктаравіч нагадаў асноўныя патрабаванні бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, агучыў алгарытм развіцця пажараў па гэтай прычыне, прапанаваў работнікам прадпрыемства ўспомніць правілы карыстання першасным сродкам пажаратушэння – вогнетушыцелем, звярнулі ўвагу на важнасць ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у сваіх селішчах, прадэманстраваў фільм "Бяспека — у кожны дом".
Не засталася ў баку тэма дзіцячай бяспекі. Выратавальнік нагадаў, што ні пры якіх абставінах нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду і абавязкова сачыць за іх баўленнем часу. Таксама ён заклікаў памятаць, што пры ўзнікненні любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна варта тэлефанаваць у службу выратавання.
У завяршэнні сустрэчы работнікі атрымалі тэматычныя памяткі ад МНС.
Возврат к списку