Работнікі ААТ "Даламіт" у рамках дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы", наведалі дзіцячае аддзяленне УАЗ "Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі".
Святочны настрой стварылі супрацоўнікі ДУ “Палац культуры “Руба”. Яны падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаваны паказ "Падарожжа ў краіну здароўя" з музыкай, танцамі і казачнымі персанажамі, якія адразу захапілі дзяцей.
Пасля выступлення работнікі прадпрыемства і навучэнцы сярэдняй школы №15 г. Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай перадалі дзецям падарункі.
Такія мерапрыемствы важныя - яны дораць эмоцыі, якія застаюцца ў памяці надоўга.