Сабралі партфель разам! Моладзь ААТ «Даламіт» перадала канцылярскія тавары, сшыткі, альбомы для малявання і іншыя школьныя прылады ў ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Віцебска імя М.Я. Чуманіхінай» - часцінку дабра, каб навучальны год быў яркім і паспяховым!
Ад усёй душы дзякуем кожнаму, хто адгукнуўся і ўнёс свой уклад у гэтую важную справу! Асаблівыя словы ўдзячнасці супрацоўнікам цэхаў №2, №7 і транспартнага — ваша актыўная пазіцыя і неабыякавасць вартыя павагі!
Разам мы робім свет дабрэйшым!