02.06.2026
3
«Час выбраў нас: моладзь у авангардзе прафсаюзных ініцыятываў»
З 27 па 29 мая ў Мінску прайшлі навучальныя курсы для моладзевага прафсаюзнага актыву Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў – «Час выбраў нас: моладзь у авангардзе прафсаюзных ініцыятываў».
29 траўня адбылася сустрэча моладзі з міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Студнёвым. Абмяркоўвалі развіццё галіны, падтрымку маладога кадравога складу і ўкараненне штучнага інтэлекту ў будаўнічыя працэсы.
Галоўнае пасланне Аляксандра Студнёва: «Не бойцеся праблем. На жыццёвым шляху іх будзе нямала. Галоўнае, каб Вы самі бачылі і ўсведамлялі перспектывы, якія адкрытыя перад Вамі. Вы ўжо пачалі пісаць сваю прафесійную гісторыю. Якой будзе гэтая гісторыя - вырашаць толькі Вам».
Сярод удзельнікаў - інжынер-праграміст ААТ «Даломіт» Максім Агапітаў. Ён не толькі годна прадставіў наша прадпрыемства, але і вярнуўся з мноствам яркіх уражанняў, якімі ўжо падзяліўся з калегамі.
Такія дыялогавыя пляцоўкі ўмацоўваюць сувязь пакаленняў і матывуюць моладзь больш актыўна ўплываць на будучыню галіны.