Дзень пажылых людзей – гэта свята шчырай падзякі, павагі і клопату пра тых, хто аддаваў свае вопыт, сілу і працу на карысць будучых пакаленняў. У ім – цяпло, дабрыня і сувязь часоў, бо старэйшае пакаленне – гэта наша апора і крыніца мудрасці.
Па добрай традыцыі ў музеі ААТ "Даламіт" адбылася сустрэча з ветэранамі прадпрыемства. У цёплай і сяброўскай атмасферы гучалі словы ўдзячнасці, успаміны аб працоўных буднях, усмешкі і шчырыя эмоцыі.
Усім ветэранам, якія пайшлі на заслужаны адпачынак з прадпрыемства, аб'яўлена падзяка і аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога.
Гэты дзень стаў напамінам пра павагу да старэйшага пакалення – важная частка жыццёвых каштоўнасцяў.