Навіны
Дзень адкрыццяў для юных даследчыкаў
23.06.2025 69

Дзень адкрыццяў для юных даследчыкаў

Сёння хлопцы з дзіцячага лагера ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай" наведалі ААТ "Даламіт".

У музеі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, убачылі астанкі старажытных жывёл, выяўленых пры працы ў кар'еры, а таксама прынялі ўдзел у займальнай віктарыне і пазнавальных гульнях.

Наведванне назіральнай пляцоўкі ў кар'еры "Гралева" зрабіла на хлопцаў незгладжальнае ўражанне. Хлопцы ўбачылі магутную горную тэхніку і БелАЗы ў працы, а таксама нацешыліся захапляльнымі відамі кар'ера.

Гэты дзень адкрыў для дзяцей свет горнай справы і, магчыма, натхніў на будучую прафесію!

Возврат к списку