15 сакавіка прадстаўнікі нашага прадпрыемства прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы "Сучасны свет і Я" для навучэнцаў старэйшых класаў інжынернай накіраванасці. Мерапрыемства прайшло на базе ДУА "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" ў рамках прафарыентацыйнага праекта "PRO Будучыня".
ААТ "Даламіт" надае вялікае значэнне падрыхтоўцы новых кадраў і імкнецца, каб маладыя людзі выбіралі наша прадпрыемства ў рамках навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і першага працоўнага месца.