Навіны
Добраахвотная дружына ААТ «Даламіт» - лепшая ў Чыгуначным раёне Віцебска!
20.07.2026 22

Добраахвотная дружына ААТ «Даламіт» - лепшая ў Чыгуначным раёне Віцебска!

Добраахвотная дружына ААТ "Даламіт" - лепшая ў Чыгуначным раёне г.Віцебска. За актыўны ўдзел у забеспячэнні аховы грамадскага парадку на тэрыторыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска добраахвотная дружына ААТ «Даламіт» узнагароджана пераходным Знакам адрознення імя Васіля Нікіфаравіча Рыбкіна.

Гэты Знак заснаваны па ініцыятыве аддзела ўнутраных спраў і адміністрацыі Чыгуначнага раёна для заахвочвання найлепшай дружыны па выніках года. Віцяблянін Васіль Рыбкін быў адным з самых яркіх прадстаўнікоў моладзі 60-х гадоў: спартыўны, жыццярадасны, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця, адным словам - просты, добры хлопец - добраахвотны дружыннік…чалавек, на якога раўняюцца прадстаўнікі цяперашняй плеяды добраахвотных дружын.

У лістападзе 1962 года Васіль і яго таварыш затрымалі ў завадской сталовай трох дэбашыраў. Пакуль бегалі за падмогай, хуліганы напалі на дружынніка Рыбкіна. Падчас рукапашнай сутычкі адзін з іх раптоўна выхапіў нож і нанёс пяць удараў. Нападаючых затрымалі. Адзін з іх аказаўся ваенным злачынцам. Васіль Рыбкін быў цяжка паранены, стаў інвалідам і да канца жыцця аказаўся прыкаваным да інваліднай каляскі.

За мужнасць пры затрыманні злачынцаў Васіль Нікіфаравіч Рыбкін быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Нашы калегі ўносяць важкі ўклад у падтрыманне правапарадку ў родным горадзе. Дзякуем кожнаму за актыўную грамадзянскую пазіцыю, адказнасць і адданасць справе. Віншуем!

Возврат к списку