11 чэрвеня 2024 года ў ААТ "Даламіт" адбыўся адзіны дзень інфармавання з удзелам галоўнага спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Філіпцова Кірыла Аляксандравіча.
Кірыл Аляксандравіч расказаў аб дасягненнях Віцебскай вобласці з 1994 па 2023 гады, перспектывах развіцця Чыгуначнага раёна г.Віцебска, прывёў прыклады статыстыкі і апытання насельніцтва, а таксама закрануў пытанні прафілактыкі правапарушэнняў і кіберзлачынстваў.
- За апошнія 30 гадоў аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў супастаўных цэнах у 2,4 разы. Да ўзроўню 1994-га вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 28,6%. Значна пашырылася Геаграфія экспартных паставак з 59 краін да 81 дзяржавы. Рэалізаваны шэраг маштабных інвестыцыйных праектаў. А таксама ў параўнанні з 1994 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах у 11 разоў рознічны тавараабарот.
Завяршылася сустрэча словам намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах Цярэнцьева Андрэя Леанідавіча, які нагадаў усім прысутным асновы кібербяспекі і павышэння лічбавай пісьменнасці, а таксама недапушчальнасці ўключэння ў дэструктыўныя супольнасці ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку і непаўналетніх дзяцей.