Навіны
Адзіны дзень інфармавання
24.07.2025 82

Адзіны дзень інфармавання

Сёння ў ААТ "Даламіт" адбыўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме "Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні" з удзелам:

- Клячына Аляксандра Алегавіча - намесніка кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска;
- Васілеўскай Юліі Анатольеўны - галоўнага спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска;
- Калеснічэнка Сямёна Уладзіміравіча - начальніка аддзела аховы прафілактыкі і правапарадку АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска;
- Плотнікавай Таццяны Генадзьеўны - загадчыка аддзяленняў ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г.Віцебска".

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі ключавыя этапы развіцця краіны, пачынаючы з пасляваеннага аднаўлення і заканчваючы сучаснымі інавацыйнымі праектамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена ролі Віцебска, а менавіта Чыгуначнага раёна, у інавацыйную палітыку і развіццё эканомікі рэгіёна.

- Наша незалежнасць - перш за ўсё сумленная праца кожнага, служэнне Радзіме і імкненне да высокіх дасягненняў. Таму важна глядзець у адным кірунку, разам ствараючы светлую будучыню, – адзначыў Аляксандр Алегавіч.

Працягнуў тэму Сямён Уладзіміравіч Калеснічэнка, які давёў інфармацыю аб стане крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна, аб сучасных пагрозах у кіберпрасторы і мерах па іх абароне, а таксама закрануў пытанні прафілактыкі наркаманіі сярод насельніцтва. Завяршыла сустрэчу Таццяна Генадзьеўна Плотнікава, растлумачыўшы пытанні прафілактыкі хатняга гвалту.

Возврат к списку