Навіны
Адзіны дзень інфармавання на ААТ "Даламіт"
14.03.2025 92

Адзіны дзень інфармавання на ААТ "Даламіт"

Сёння ў ААТ "Даламіт" адбыўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - прававы падмурак адзінства і працвітання беларускага народа" з удзелам:

✓ Кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Сысоева Аляксандра Уладзіміравіча;
✓ Загадчыка сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Кіруценкі Ігара Юр'евіча.

- З прыняццем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пачаўся адлік новага этапу гісторыі сучаснай Беларусі-суверэннай і палітычна незалежнай - пачаў кіраўнік адміністрацыі Аляксандр Уладзіміравіч.

Удзельнікі абмеркавалі ключавыя аспекты Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе ролю ў забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, а таксама значнасць прававога падмурка для ўмацавання адзінства і працвітання беларускага народа. Загадчык сектара ідэалагічнай работы Кіруценка I.Ю. падрабязна расказаў пра гісторыю падрыхтоўкі і прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, пра яе значэнне для ўстойлівага развіцця грамадства і абароны правоў грамадзян.

Старшы оперупаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачынстваў АУС адміністрацыі Дзенісевіч Андрэй Юр'евіч падзяліўся інфармацыяй аб стане крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна, аб сучасных пагрозах у кіберпрасторы і мерах па абароне ад кіберзлачынстваў.

Загадчык філіяла №6-гарадской паліклінікі №6 ГУЗ "ВГЦП" Цітовіч Станіслаў Іосіфавіч распавёў аб бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе і даў рэкамендацыі па ўмацаванні здароўя і прафілактыцы захворванняў.

У завяршэнні сустрэчы кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна абвясціў падзяку членам добраахвотнай дружыны ААТ "Даламіт" за актыўную грамадзянскую пазіцыю і значны асабісты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення сацыяльна-значных грамадскіх мерапрыемстваў.

Возврат к списку