Навіны
Адзіны дзень інфармавання на ААТ "Даламіт"
29.11.2024 96

Адзіны дзень інфармавання на ААТ "Даламіт"

28.11.2024 з удзелам моладзі нашага прадпрыемства прайшоў адзіны дзень інфармавання "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас".

Ключавой тэмай сталі маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка е.у. расказала аб ключавых момантах у арганізацыі і правядзенні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2025 года, аб важнасці ўдзелу кожнага, і аб адказнасці за прынятыя рашэнні, якія будуць фарміраваць будучыню нашай краіны.

Завяршылася сустрэча анлайн-квізам "Будучыня залежыць ад нас". У форме віктарыны на анлайн платформе супрацоўнікі адказвалі на пытанні, якія тычацца ведаў асноў канстытуцыйнага і выбарчага права.

Па выніках квізу месцы размеркаваліся наступным чынам:
  • 1 месца-Мялешкіна Ала, ПТА
  • 2 месца-Казлоўцаў Уладзімір, цэх транспартны
  • 3 месца-Савончык Аляксей, цэх транспартны
Дзякуем усім за актыўнасць і праяўленую цікавасць! 

Памятаеце: наша будучыня залежыць ад кожнага з нас, і разам мы можам зрабіць яго лепш!

Возврат к списку