Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме "Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі"
29.05.2025
81
Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме "Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі"
Сёння ў ААТ "Даламіт" адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме "Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі" з удзелам:
Філіпцова Кірыла Аляксандравіча - галоўнага спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска;
Яромінам Людмілы Пятроўны - лекара агульнай практыкі Рубоўскай амбулаторыі.
Кірыл Аляксандравіч адзначыў, што моцная нацыя пачынаецца з клопату аб кожным чалавеку, а беларуская сістэма аховы здароўя - адна з самых даступных і эфектыўных на постсавецкай прасторы. Бясплатная медыцына, кваліфікаваныя спецыялісты, сучасныя тэхналогіі і развітая сетка ўстаноў аховы здароўя робяць медыцынскую дапамогу даступнай.
- Будучыня любой краіны - гэта перш за ўсё здаровыя грамадзяне. Менавіта таму сёння важна захаваць здаровую нацыю і вырасціць моцнае пакаленне.
Людміла Пятроўна ў даступнай форме расказала пра прафілактыку найбольш распаўсюджаных захворванняў. Асаблівую ўвагу надала важнасці рэгулярных медыцынскіх аглядаў і дыспансерызацыі, а таксама падкрэсліла значнасць вакцынацыі як эфектыўнага спосабу аховы здароўя і ўмацавання імунітэту.
Такія сустрэчы становяцца добрай пляцоўкай для асэнсавання асабістай і калектыўнай адказнасці за захаванне здароўя і даўгалецця беларускага народа.