08.02.2024 у ААТ "Даламіт" прайшоў Адзіны Дзень інфармавання з удзелам памочніка пракурора г.Віцебска Палуянчыка Уладзіміра Аляксандравіча на тэму "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд".
Работнікі былі азнаёмленыя з актуальнай інфармацыяй аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, маючай адбыцца працай, прыведзены сведчанні трагедыі беларускага народа на прыкладах, атрыманых з паказанняў відавочцаў тых страшных падзей. Растлумачаны паняцці генацыд, а таксама прычыны ўзбуджэння крымінальнай справы, праведзены гістарычныя паралелі з нядаўнімі падзеямі ў жыцці Рэспублікі Беларусь.
Памочнік пракурора прывёў асноўныя звесткі аб карных аперацыях у дачыненні да мірнага насельніцтва і загінулых жыхарах, адзначыў, што рэальная колькасць ахвяр нашмат большая за раней вядомыя лічбы. Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Уладзімір Аляксандравіч падкрэсліў, што ад таго, наколькі кожны з нас будзе аберагаць і абараняць гістарычную праўду, залежыць не толькі захаванне памяці аб мінулым, але і наша будучыня. Кніга "Генацыд беларускага народа"
Дадаткова з матэрыяламі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па спасылцы.