Адзіны дзень інфармавання
11.04.2024 18

Адзіны дзень інфармавання

11.04.2024 у ААТ "Даламіт" прайшоў адзіны дзень інфармавання з удзелам памочніка пракурора г.Віцебска Дзяльнік Валянціны Сяргееўны на тэму "Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа" і "Супрацьдзеянне карупцыі".

Памочнік пракурора распавяла аб выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, праведзеных следчых мерапрыемствах у дачыненні да зверстваў фашыстаў на тэрыторыі нашай краіны ў гады вайны, новых фактах аб раней вядомых лагерах смерці і выяўленых у ходзе расследавання месцах масавага знішчэння нацысцкімі злачынцамі мірнага грамадзянскага насельніцтва Беларусі, праведзеных карных аперацыях.

- Праца па захаванні гістарычнай памяці-гэта абавязак кожнага грамадзяніна. У імя будучыні важна ведаць і ніколі не забываць пра тое, якой цаной была заваявана вялікая перамога, каб расказваць пра гэта сваім дзецям і ўнукам, – падкрэсліла ў сваім выступленні Валянціна Сяргееўна.

Таксама памочнік пракурора спынілася і на пытаннях, якія тычацца процідзеяння карупцыі, распавяла аб формах, відах карупцыйных правапарушэнняў, аб адказнасці за іх здзяйснення. Валянціна Сяргееўна падкрэсліла сацыяльную небяспеку наступстваў карупцыі, а таксама пазначыла важнасць і неабходнасць мер, накіраваных на выкараненне гэтага правапарушэння.

Падводзячы вынікі, памочнік пракурора адзначыла, што барацьба з карупцыяй – абавязак не толькі дзяржаўных устаноў, а абавязак кожнага грамадзяніна, які павінен праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Возврат к списку