Адзіны дзень інфармавання
19.04.2024 4

Адзіны дзень інфармавання

18.04.2024 на ААТ "Даламіт" адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны дзейнасці вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя нашай краіны – Усебеларускага народнага сходу.

З дакладам на тэму "Усебеларускі народны сход - гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту" перад работнікамі выступіла намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка Алена Віктараўна.

У рамках Адзінага дня інфармавання былі закрануты пытанні стварэння Усебеларускага народнага сходу, яго канстытуцыйнага статусу, а таксама аб арыенцірах, прыярытэтах і паўнамоцтвах.

Развіваючы тэму, Алена Віктараўна адзначыла, што Усебеларускі народны сход — унікальны інстытут дзяржаўнай улады, закліканы збалансаваць палітычныя сілы ў краіне і адлюстраваць спадзяванні, надзеі беларусаў праз дэлегатаў — прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў рэспублікі. Роля дэлегата - не проста Ганаровая. Гэта велізарная адказнасць, бо абраны член сходу прымае непасрэдны ўдзел у вырашэнні найважнейшых пытанняў, лёсавызначальных для ўсяго народа.

Возврат к списку