19 верасня 2024 года ў ААТ «Даламіт» адбыўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР» з удзелам намесніка кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Клячына Аляксандра Алегавіча, галоўнага спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Філіпцова Кірыла Аляксандравіча.
Сустрэча стала не толькі займальным, але і пазнавальным мерапрыемствам, што садзейнічае паглыбленню ведаў аб нашай агульнай гісторыі. Кірыл Аляксандравіч прывёў шматлікія факты і цытаты, якія ілюструюць важнейшыя этапы ўз'яднання, а таксама акцэнтаваў увагу на культурных і сацыяльных аспектах, якія паўплывалі на жыццё ў Заходняй Беларусі пасля 1939 года, а таксама падкрэсліў актуальнасць такіх сустрэч для ўмацавання пачуцця адзінства сярод грамадзян.
- 85 гадоў таму адбылося ўз'яднанне нашай краіны, беларускага народа. З тых часоў мы адзіныя тэрытарыяльна і духоўна. І ніхто не мае права сказаць, што хтосьці, акрамя нас, вырашае лёс нашай свабоднай Беларусі.
Завяршылася сустрэча словам оперупаўнаважанага па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Блахіна Дзмітрыя Аляксеевіча, які нагадаў усім прысутным асновы кібербяспекі і павышэння лічбавай пісьменнасці, а таксама недапушчальнасці ўключэння ў дэструктыўныя супольнасці ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку і непаўналетніх дзяцей.
З мэтай павышэння ўзроўню дасведчанасці па дадзенай тэматыцы рэкамендуем азнаёміцца з наступнымі крыніцамі інфармацыі: Інфармацыя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў