23 жніўня работнікі ААТ "Даламіт" здзейснілі займальнае падарожжа па маршруце Віцебск – Сар'я – Верхнядзвінск – Полацк – Віцебск.
Удзельнікі экскурсіі наведалі вёску Сар'я, пазнаёміліся з гісторыяй касцёла XIX стагоддзя, убачылі помнік святым Пятру і Фяўронні і прагуляліся па старадаўнім парку Лапацінскіх з яго ўнікальнымі відамі дрэў.
На ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод" азнаёміліся з працэсам вытворчасці сыру – ад прыёмкі малака да ўпакоўкі, а на прадпрыемстве "Полацкія напоі і канцэнтраты" даведаліся сакрэты вытворчасці квасу і піва, а таксама пазнаёміліся з унікальным прадуктам – соладавым канцэнтратам.