Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў рамках адзінага дня інфармавання работнікі ААТ "Даламіт" наведалі экспазіцыю "Памяць патрыётаў Віцебшчыны 1941-1945" у Віцебскім краязнаўчым музеі. Цяжка ўявіць, што ў гэтых падвалах, дзе ў гады вайны размяшчаліся турэмныя камеры СД-9, вырашаліся лёсы людзей.
Экспазіцыя распавядае пра подзвіг віцебскіх падпольшчыкаў, якія змагаліся за свабоду, знаёміць з фотадакументальнымі матэрыяламі і надпісамі вязняў на сценах.
Акрамя таго, нашы работнікі прынялі ўдзел у пошукавай гульні "1083 дні" ў экспазіцыі "Абаронца Айчыны", якая пабудавана на аснове экспанатаў 4-х залаў выставы і дазваляе пагрузіцца ў падзеі і героіку Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне. Удзельнікам прапаноўвалася адгадваць, дапісваць, шукаць, расшыфроўваць, суадносіць даты, падзеі, бітвы з прадметамі, фатаграфіямі і картамі.
У завяршэнні экскурсіі ўсе жадаючыя падняліся на панарамную пляцоўку вежы ратушы і нацешыліся захапляльным выглядам на горад з вышыні птушынага палёту.
Наведванне Віцебскага краязнаўчага музея стала важным напамінам пра трагічныя старонкі гісторыі і пра цану, якую заплацілі нашы продкі за мірнае неба над галавой.
Мы ганарымся! Мы памятаем!