Навіны
ФК "Даламіт" - Чэмпіён горада Віцебска па міні-футболе сярод аматарскіх каманд (IFC)
03.09.2024 154

ФК "Даламіт" - Чэмпіён горада Віцебска па міні-футболе сярод аматарскіх каманд (IFC)

ФК "Даламіт" - Чэмпіён горада Віцебска па міні-футболе сярод аматарскіх каманд (IFC).

Каманда ФК "Даламіт" з 6 чэрвеня па 1 верасня 2024 года атрымала яркую перамогу ў чэмпіянату горада Віцебска па міні-футболе 5х5 сярод аматарскіх каманд (IFC)!

Фінальны матч быў сапраўдным выпрабаваннем, дзе нашы гульцы праявілі не толькі майстэрства, але і сапраўдны камандны дух. Кожны гол, кожны пас набліжаў нас да запаветнай мэты, і намаганні ўсёй каманды былі ўзнагароджаныя залатымі медалямі.

Віншуем ФК "Даламіт" з гэтай перамогай! Ганарымся кожным, хто ўнёс свой уклад у гэты поспех, і жадаем рухацца наперад і ставіць перад сабой новыя мэты! 

Дзякуй заўзятарам, якія падтрымлівалі наш футбольны клуб на працягу ўсяго чэмпіянату. Вашы эмоцыі і вера ў каманду зарадзілі клуб пазітывам і матывацыяй!

Лепшым гульцом ФК "Даламіт" прызнаны Багук Павел, кіроўца аўтамабіля, занятага на транспартаванні горнай масы з кар'ера "Гралева" па здабычы даламіту.

Возврат к списку