Навіны
ФК "ДАЛАМІТ" - УЛАДАЛЬНІКІ 13-ГА КУБКА ХМЕЛЯ
23.07.2025 63

ФК "ДАЛАМІТ" - УЛАДАЛЬНІКІ 13-ГА КУБКА ХМЕЛЯ

19-20 ліпеня ў Гарадку прайшоў 13-ы Міжнародны турнір па міні-футболе "Кубак Хмеля – 2025" з удзелам 32 каманд з Беларусі і Расіі. 

Каманда ФК "Даламіт" не проста прыняла ўдзел-яна трыумфальна выйграла турнір, паказаўшы лепшы футбол на працягу ўсіх двух дзён!

Ужо 10 гадоў запар ФК "Даламіт" з'яўляецца пастаянным удзельнікам Кубка Хмеля. Каманда ўпэўнена прайшла ўвесь шлях ад групавога этапу да фіналу, выйграўшы ўсе 7 матчаў з вар'яцкай розніцай мячоў 57:9 (групавы этап 29:7, стадыя плэй-оф 28:2)! 

На шляху да тытула былі разгромленыя леташнія фіналісты і прызёры. У складаных умовах надвор'я ФК "Даламіт" не пакінуў ніводнага шанцу суперніку, завяршыўшы ў фінале бліскучае выступленне чэмпіёнскімі лічбамі – 4:1 з фаварытам турніру – Аршанскім "Flexy" з іграком нацыянальнай зборнай краіны Дзмітрыем Шведкам у складзе.

Возврат к списку