Флэшмоб "Мы адзіныя!", прысвечаны Дню народнага адзінства
17.09.2024
126
Флэшмоб "Мы адзіныя!", прысвечаны Дню народнага адзінства
"Мы адзіныя!"- пад такім лозунгам прайшоў флэшмоб у мікрараёне Руба, прысвечаны дзяржаўнаму святу-Дню народнага адзінства.
Гэты дзень з'яўляецца адной з ключавых падзей у гісторыі краіны і сімвалізуе адзінства народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці. Свята нагадвае нам пра важнасць збліжэння і падтрымкі адзін аднаго ў цяжкія часы, а таксама пра тое, што нацыянальнае адзінства з'яўляецца ключавым складнікам у забеспячэнні ўстойлівасці і працвітання краіны. Дзень народнага адзінства закліканы аб'яднаць усе пакаленні беларусаў. Толькі аб'яднаўшы намаганні і з'яднаўшыся, мы Зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Вось і мы вырашылі ўвасобіць гэта адзінства ў жыццё з дапамогай флэшмоба "Мы адзіныя!", мэта якога паказаць, што незалежна ад узросту і полу мы ўсе з'яўляемся часткай адной вялікай сям'і - сям'і народа Беларусі.
Удзел у флэшмобе прынялі выхаванцы і выхавальнікі ДУА "Дзіцячы сад №19 г.Віцебска", навучэнцы і педагогі ДУА "Сярэдняя школа №15 г. Віцебска імя М. Я. Чуманіхінай" і калектыў ААТ "Даламіт".
Флэшмоб-гэта магчымасць паказаць, што наша краіна-краіна адзінства і згоды. Гэта важна для нас, для нашых дзяцей і для нашай будучыні.
Давайце аб'яднаемся і пакажам усяму свету, што мы адзіныя!
Паглядзець відэаролік флэшмоба "Мы адзіныя!" можна тут.