Навіны
Фотаконкурс "Падары ўсмешку!": кожная ўсмешка заслугоўвае ўвагі!
13.06.2025 70

Фотаконкурс "Падары ўсмешку!": кожная ўсмешка заслугоўвае ўвагі!

Падышоў да завяршэння фотаконкурс "Падары ўсмешку!". Вашы шчырыя, светлыя і жыццярадасныя здымкі сагравалі нашы сэрцы! 

Кожная фатаграфія - гэта імгненне, напоўненае радасцю, шчасцем і бесклапотным смехам, магчымасцю ўспомніць выдатныя моманты ў жыцці і перажыць іх нанова. 

І ведаеце, што самае прыгожае? Ніводная ўсмешка не засталася без увагі! Кожнаму ўдзельніку мы з вялікай радасцю прысвоілі сваю ўнікальную намінацыю ўсмешкі! Бо кожная з іх па-свойму асаблівая, непаўторная і выдатная! 

Усе ўдзельнікі фотаконкурсу "Падары ўсмешку!" былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі!

Мы ўдзячныя кожнаму з вас за ўдзел, за тое, што падзяліліся з намі часцінкай сваёй душы, за яркія эмоцыі і незабыўныя ўражанні! Дзякуй Вам за Вашыя ўсмешкі, за ваша цяпло і за тое, што робіце наш свет крышачку святлей і выдатней!

Возврат к списку